Вы тут

Яшчэ адзін рабочы з БМЗ сышоў у стачку

Андрэй Яўсеенка з заявай аб сыходзе ў стачку

Яшчэ адзін рабочы Беларускага металургічнага завода 2 траўня 2021 года далучыўся да агульнанацыянальнай стачкі. Гэта машыніст па навіўкі лін Сталядротавага цэха №2, сябра Беларускага незалежнага прафсаюзу Андрэй Яўсеенка.

"Падтрымліваю патрабаванні агульнанацыянальнай стачкі і далучаюся да яе, — піша ён у заяве, — А таксама патрабую выканаць дадатковыя лакальныя патрабаванні". Сярод іх: спыніць маральны і этычны ціск на работнікаў прадпрыемства ў сувязі са стварэннем першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюзу; аднавіць звольненых за актыўную грамадзянскую пазіцыю; праводзіць квартальную індэксацыю заробкаў работнікам прадпрыемства мінімум да ўзроўню інфляцыі і росту коштаў за квартал — і іншыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.