Вы тут

Расціслаў Чапурны, які асвятляў пратэст працоўных у Маладзечне, затрыманы

Расціслаў Чапурны пасля затрымання / Скрыншот з відэа

Расціслаў Чапурны, які 11 траўня асвятляў пратэст працоўных у Маладзечне, затрыманы. Прычым адбылося гэта ў той жа дзень, паведамляе першая беларуская газета. Па некаторых звестках, Чапурны асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Дома ў яго прайшоў ператрус, была забраныя камп'ютарная тэхніка і мабільныя тэлефоны.

У той дзень на Маладзечанскім малочным камбінаце прайшла забастоўка. Раніцай яго работнікі сабраліся каля прахадной прадпрыемства, абураныя рэзкім зніжэннем заробкаў. Мясцовы фармацэўт Расціслаў Чапурны выклаў відэа адтуль у Instagram. Так пра забастоўку даведалася ўся краіна.

Пратэст спыніўся, калі людзям паабяцалі аднаразовую выплату. Пазней кіраўніцтва прадпрыемства заявіла праз раённую газету. што работнікі атрымалі нізкія заробкі за красавік у выніку "збою ў праграме".

"Мінская праўда" на сваім YouTube-канале выклала "пакаяльнае відэа" з Чапурным.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.