Вы тут

У Баранавічах міліцыя сарвала забастоўку таксістаў

Сілавікі дзейнічалі прэвентыўна / intex-press.by

Раніцай 10 траўня ў Баранавічах міліцыя сарвала забастоўку таксістаў "Яндэкса". Як піша intex-press.by, на паркоўцы "Кароны", дзе кіроўцы збіраліся абмеркаваць патрабаванні да расійскай платформы (па паляпшэнні аплаты і ўмоў працы), іх чакалі даішнікі і амапаўцы. Як толькі пад'язджала таксі, да аўтамабіля падыходзілі інспектары і "прасілі" з'ехаць. Пры гэтым нумары машын перапісваліся.

Інфармацыя пра запланаваную забастоўку была ў сацсетках, таму не дзіўна, што сілавікі падрыхтаваліся і нанеслі "прэвентыўны ўдар".

Тыдзень таму кіроўцы таксі баставалі ў Бабруйску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.