Вы тут

У Бабруйску страйкавалі таксоўцы "Яндэкс Go"

Забастоўка таксі / bobr.by

Зранку 4 траўня ў Бабруйску зладзілі страйк таксоўцы "Яндэкс Go", піша партал Bobr.by. Кіроўцы сабраліся на паркоўцы гандлёвага цэнтра "Карусель". 

Таксоўцы заявілі, што найбольш незадаволеныя зніжэннем тарыфаў.

"Людзі праводзяць за рулём па 14-16 гадзін без сну і ежы, а "Яндэкс" яшчэ больш спрабуе загнаць нас у даўгі. Бензін і запчасткі даражэюць, машыну таксама рамантаваць трэба, а тым, хто ездзіць на арандаваным аўто, яшчэ і арэнду аплачваць. Мы працуем сабе ў страту, а "Яндэкс" зніжае тарыфы", — паскардзіліся кіроўцы журналістам.

Яна патрабавалі павялічыць мінімальны кошт пасадкі (за 3 км) да 2,5 рубля, кошт за кіламетр шляху па горадзе — да 50 капеек, за горадам — да 75 капеек. Таксама страйкоўцы патрабавалі перагледзець умовы платнага чакання і вярнуць гарантаваны даход 190 рублёў.

Каментуючы сітуацыю, прэс-службы "Яндэкс Go" заявіла, што ў Бабруйску прынятае рашэнне "аптымізаваць тарыф". Тарыфы будуць змененыя, "каб, з аднаго боку, часткова кампенсаваць змяненне цэн на паліва і абслугоўванне аўтамабіляў, а з другога, кошт паездак заставаўся па-ранейшаму даступным для карыстальнікаў. Паводле нашых разлікаў, даход кіроўцаў ад паездак у сярэднім вырасце на 5%"

Таксама ў прэс-службе заявілі, што іншыя меры падтрымкі — напрыклад, бонусы — былі перагледжаныя і працягваюць дзейнічаць. 

Аркамя таго ў "Яндэкс Go" абверглі факт страйку: "Да нас кіроўцы з якімі-небудзь патрабаваннямі не звярталіся. Мы нават не ведаем, ці падлучаныя яны да сэрвісу. Сёння сэрвіс працуе, як звычайна, колькасць паездак — на звыклым узроўні".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.