Гурт J:MOPС выпусціў песню "Зброя"

Лідар J:MOPС Уладзімір Пугач

Лідар J:MOPС Уладзімір Пугач

Гурт J:MOPС 18 красавіка выпусціў новы сінгл "Зброя". Паслухаць яго можна на папулярных стрымінгах.

Самі музыкі так фармулююць сэнс свайго твору: "Як бы ні было цяжка, якія б перашкоды ні сустракаліся на шляху, якім бы змрочным часам ні здавалася жыццё — трымайся, усміхайся, ідзі наперад разам з такімі ж, як ты. Спрабуй змяняць сябе, пакрысе мяняючы свет вакол. Гэта і ёсць наша зброя".

Дарэчы, лідар гурта Уладзімір Пугач сёння адзначае свой дзень народзінаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі