Як вайна ва Украіне ўплывае на будучыню Куршскай касы

Мяжа паміж Літвой і Расіяй на Куршскай касе

Мяжа паміж Літвой і Расіяй на Куршскай касе / BNS

Праз тыдзень пасля расійскага ўварвання ва Украіну літоўскі нацыянальны парк "Kuršių nerija" разарваў супрацоўніцтва з нацыянальным паркам "Куршская каса" ў Расіі. "Падзеі, што скаланаюць свет, змушаюць нас выразна заявіць пра сваю пазіцыю і выказаць поўную падтрымку ўкраінскаму народу", — заявілі на літоўскім баку касы. "Палітыка вельмі хутка перамагла экалогію і ранейшае ўзаемадзеянне, скіраванае на захаванне ўнікальнай прыроды Куршскай касы", — адказалі ў Расіі.

Так Куршская каса, якая знаходзіцца ў спісе Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА з 2000 года як "выбітны прыклад ландшафту пяшчаных дзюн, які знаходзіцца пад пастаяннай пагрозай з боку прыродных сіл", аказалася пад кіраваннем дзвюх інстытуцый, якія больш не супрацоўнічаюць адна з адной — нават фармальна.

Праз год, у маі 2023-га, адмова ад супрацоўніцтва замацавалася яшчэ больш: ЮНЕСКА змяніла сваё патрабаванне да абедзвюх краін падрыхтаваць сумесны план абароны Куршскай касы. "Апошні год паказаў, што такі агульны дакумент немагчымы, таму было дазволена скласці асобны план кіравання тэрыторыяй Літвы", — паведамілі ў літоўскім нацыянальным парку.

Пясчаная каса на 98 км падзеленая практычна напалову паміж Расіяй і Літвой — на расійскім баку знаходзіцца 48 км касы, на літоўскім — 50. Марскія вятры, пяскі і буры не прызнаюць дзяржаўных межаў і не арыентуюцца ў геапалітычным парадку дня, а таму аднолькава пагражаюць як літоўскаму, так і расійскаму боку аб'екта.

Да чаго можа прывесці кіраванне аб'ектам па стратэгіі як у рэкламе з дзевяностых — "адну нагу пагалю станком, а на іншую нанясу крэм", — разбіралася "Новая газета. Балтыя".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі