Забастоўка ў Маладзечне скончылася пасля абяцання аднаразовай выплаты

Забастоўка ў Маладзечне скончылася пасля абяцання аднаразовай выплаты

11 траўня на Маладзечанскім малочным камбінаце прайшла забастоўка. Раніцай яго работнікі сабраліся каля прахадной прадпрыемства, абураныя рэзкім зніжэннем заробкаў і масавымі скарачэннямі. Відэа з забастоўшчыкамі з'явілася ў інтэрнэце. Працоўныя чакалі кіраўніцтва. У выніку да іх прыехалі нейкія "людзі з Мінска", якія паабяцалі аднаразовую выплату (матэрыяльную дапамогу), памер якой не быў агучаны. Пасля гэтага забастоўка скончылася.

Па некаторых звестках, раней заробкі на прадпрыемстве складалі ад 660 да 1000 рублёў. Пасля таго, як у канцы зімы сёлета камбінат стаў вытворчым участкам Мінскага малочнага завода, заробкі знізіліся да 300-400 рублёў. Удзельнікі забастоўкі (а гэта былі ў асноўным жанчыны) казалі, што не ведаюць, як з такімі заробкамі жыць.

Забастоўка была і ў філіялах прадпрыемства ў Валожыне і ў Нарачы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі