Два гады таму ў Мінску ў перастрэлцы загінуў Андрэй Зельцэр

Андрэй Зельцэр

Андрэй Зельцэр / andrewzeltser / Instagram

Роўна два гады таму ў Мінску падчас штурму кватэры загінуў айцішнік Андрэй Зельцэр.

Група сілавікоў уварвалася ў кватэру, выламаўшы дзверы. Айцішнік адмаўляўся адчыніць людзям у цывільным, якія называліся міліцыяй. Ён пачаў страляць па іх паляўнічай зброі і застрэліў чалавека, які выявіўся афіцэрам КДБ Дзмітрыем Федасюком.

У перастрэлцы 31-гадовы Андрэй Зельцэр загінуў.

У чэрвені 2022-га ўдаве Андрэя Зельцэра Марыі Успенскай прызначылі прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары. Яна была за кратамі з 28 верасня 2021-га.

Беларусы, якія ў сацсетках каментавалі гісторыю з Зельцэрам, трапілі пад крымінальны пераслед.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі