На волю выйшлі палітвязні Віталь Іванюковіч і Ігар Лаптановіч

Сям'я Лаптановічаў / spring96.org
Сям'я Лаптановічаў / spring96.org

На волю выйшлі палітвязні Віталь Іванюковіч і Ігар Лаптановіч. Яны цалкам адбылі свае тэрміны, паведамляюць праваабаронцы.

Іванюковіч быў затрыманы ў верасні 2021-га за каментар пад відэа з перастрэлкай паміж супрацоўнікам КДБ Дзмітрыем Федасюком і айцішнікам Андрэем Зельцэрам. У выніку ў ліпені 2022-га яго асудзілі на 2 гады калоніі агульнага рэжыму за "дыскрэдытацыю Беларусі". У зняволенні Віталь Іванюковіч знаходзіўся 1 год 8 месяцаў і 18 дзён. З віцебскай калоніі № 3 ён выйшаў 16 чэрвеня. Лаптановіч быў асуджаны на 2,5 года калоніі па брэсцкай "справе карагодаў". Яго жонка, шматдзетная маці Юлія Лаптановіч, спачатку атрымала 3 гады "хатняй хіміі", а пасля яе судзілі па новых артыкулах. Вынік — 4 гады і 9 месяцаў калоніі. Палітзняволеная Лаптановіч знаходзіцца ў гомельскай папраўчай калоніі № 4. Дома яе чакаюць трое дзяцей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі