На волю выйшаў палітвязень Кірыл Суслін

Кірыл Суслін / spring96.org
Кірыл Суслін / spring96.org

На волю выйшаў палітвязень Кірыл Суслін, паведамляюць праваабаронцы. Гродзенец быў за кратамі з верасня 2021 года, ён цалкам адбыў тэрмін.

Сусліна затрымалі за каментары па "справе Зельцэра", а прызналі вінаватым у "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх". У лютым сёлета мужчыну асудзілі на 2,5 года калоніі агульнага рэжыму. Вядома, што Кірылу Сусліну прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні, але ён адмовіўся, бо не лічыць сябе вінаватым.

Свой тэрмін Суслін адбываў у шклоўскай ПК № 17.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі