На волю выйшаў палітвязень Віктар Хлябец

Віктар Хлябец / t.me/viasna96/
Віктар Хлябец / t.me/viasna96/

На волю выйшаў палітвязень Віктар Хлябец, паведамляе @viasna96. Летась ён быў асуджаны на 1,5 года калоніі агульнага рэжыму за каментар пра забітага ў Мінску афіцэра КДБ ("справа Зельцэра").

Хлябцу 41 год. Ён з Белаазёрска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці, мае на ўтрыманні малую дачку. У яго ёсць інваліднасць, мужчына хварэе на цукровы дыябет, інсуліназалежны. Віктара Хлябца затрымалі 26 лютага 2022-га, а 28 ліпеня суд Бярозаўскага раёна прызнаў яго вінаватым у "абразе прадстаўніка ўлады". Палітвязень знаходзіўся ў наваполацкай папраўчай калоніі № 1. Ён цалкам адбыў тэрмін, на волю выйшаў 17 траўня.

У лістападзе 2022 года МУС РБ дадаў Хлябца ў спіс "асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі