Вадзіма Пракоп'ева асудзілі завочна яшчэ на 25 гадоў зняволення

Вадзім Пракоп'еў

Вадзім Пракоп'еў / Еўрарадыё

Экс-рэстаратара, былога добраахвотніка ва Украіне, палітуцекача Вадзіма Пракоп'ева ў Беларусі асудзілі завочна яшчэ на 25 гадоў зняволення (прысуджаны і штраф — 37 тысяч рублёў). Крымінальную справу разглядаў Брэсцкі абласны суд. Як паведамляе Генпракуратура, сярод абвінавачванняў — "паклёп" і "абраза" Аляксандра Лукашэнкі, "абраза прадстаўніка ўлады", "наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці (у дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў)", "публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь".

Вадзім Пракоп'еў апошнія гады жыве і працуе ў Польшчы. Раней ён паўдзельнічаў у падрыхтоўцы беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне (праект "Полк "Пагоня"), быў пазаштатным дарадцам прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі па пытаннях абароны і нацыянальнай бяспекі Валерыя Сахашчыка. У чэрвені ў Мінску Пракоп'еў быў завочна асуджаны на 25 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму (па "справе аб падпале дома дэпутата Гайдукевіча", па якой праходзілі 18 чалавек).

Завочныя суды ўведзеныя ў беларускае заканадаўства нядаўна. Яны скіраваныя супраць палітычных апанентаў рэжыму Лукашэнкі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі