Улады Латвіі вырашылі не адчыняць пункт пропуску "Сілэнэ" на мяжы Беларусі

Беларуска-латвійская мяжа

Беларуска-латвійская мяжа / facebook.com/rs.gov.lv/

Урад Латвіі прыняў рашэнне не аднаўляць 11 лютага працу пункта пропуску "Сілэнэ" на мяжы з Беларуссю. Пра гэта гаворыцца ў заяве ўрада краіны.

Гэтае рашэнне тлумачаць неабходнасцю прадухіліць незаконнае перасячэнне мяжы, а таксама неабходнасцю прадухіліць магчымую пагрозу ўнутранай бяспецы Латвіі. Таксама кабінет міністраў Латвіі спасылаецца на тое, што рэжым Лукашэнкі падтрымлівае вайну Расіі супраць Украіны, што "можна расцэньваць як дадатковую акалічнасць рызыкі і магчымую матывацыю для працягу намаганняў Беларусі па дэстабілізацыі сітуацыі на мяжы краіны з Латвіяй".

Разам з тым Латвія не стала падаўжаць узмоцнены рэжым працы памежнікаў. Гэта звязана з тым, што за апошні месяц фіксавалася мінімальная колькасць спробаў нелегальнага пераходу мяжы.

Як паведамлялася раней, пункт пропуску "Сілэнэ" быў зачынены 19 жніўня 2023 года. Гэта адбылося пасля таго, як значна вырасла колькасць спробаў нелегальна перайсці беларуска-латвійскую мяжу. Улады Латвіі заявілі, што яны вымушаныя перакінуць рэсурсы на ахову "зялёнай" мяжы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі