Вы тут

У кватэры заснавальніцы "Прэс-клуба" Юліі Слуцкай апісалі маёмасць

Юлія Слуцкая / Еўрарадыё

25 студзеня ў кватэры Юліі Слуцкай, заснавальніцы "Прэс-клуба", адбыліся следчыя дзеянні па накладанні арышту на маёмасць. 

Яе дачка Аляксандра Слуцкая кажа, што ёй паказалі пастанову аб накладанні арышту на маёмасць, падпісаную яшчэ 28 снежня 2020 года. "Аднак падчас агляду каштоўных прадметаў і рэчаў у кватэры не выяўлена. Нічога не арыштавалі, і на адказнае захоўванне нічога не перадавалася, напісана ў пратаколе вопісу арыштаванай маёмасці", — распавяла Аляксандра ў каментары інфармагенцтву БелаПАН.

Дачка таксама расказала, што сёння Юлію Слуцкую ў СІЗА наведаў адвакат. З яго словаў, да Слуцкай у камеру перавялі грамадзянку Швейцарыі Наталлю Хершэ, асуджаную за тое, што сарвала балаклаву з чалавека, які выявіўся супрацоўнікам міліцыі.

На днях Аляксандра Слуцкая атрымала адразу некалькі лістоў ад маці, у якіх Юлія распавядае пра сваё турэмнае жыццё. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.