Вы тут

У Беларусі шпіталізавалі 9 чалавек, якія пацярпелі ад спёкі

Спякотнае надвор'е прыйшло ў Беларусь / pixabay.com

За апошнія два тыдні, з 13 па 26 чэрвеня, са скаргамі на цеплавыя ўдары да медыкаў звярнуўся 41 чалавек, паведамляе прэс-служба Мінздароўя Беларусі. Гэта 17 дзяцей і 24 дарослых. 

Дзевяць чалавек (4 дарослыя і 5 дзяцей) былі шпіталізаваныя.

Найбольшая колькасць пацярпелых зарэгістраваная ў Гомельскай вобласці — 20 чалавек (з іх шэсць шпіталізаваныя). Другое месца ў гэтым сумным рэйтынгу займае Мінск — 10 пацярпелых (адзін шпіталізаваны). На трэцім месцы ідзе Мінская вобласць — 9 пацярпелых (адзін шпіталізаваны). Па адным чалавеку пацярпелі ў Брэсцкай і Віцебскай абласцях.

На гэтым тыдні гарачае надвор'е захаваецца. Беражыце сябе!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.