У краме расійскай сеткі ў Магілёве канфіскавалі больш за 400 кг мяса і рыбы

Канфіскаваныя ў магілёўскай краме прадукты

Канфіскаваныя ў магілёўскай краме прадукты / прэс-служба КДК

Больш за 400 кг харчовых прадуктаў былі канфіскаваныя ў магілёўскай краме "Святлафор", паведамляе прэс-служба Камітэт дзяржкантролю.

На краму паскардзіўся жыхар Магілёва. Дзяржкантроль разам з санстанцыяй правёў праверку і спыніў продаж наступнай прадукцыі:
— 380 кг астуджанай свініны на костцы і 8,5 кг замарожаных галубцоў. На прадукцыі не было патрабаванай заканадаўствам маркіроўкі з інфармацыяй пра вытворцу, дату вырабу, тэрмін прыдатнасці і ўмовы захоўвання прадукцыі;
—️ 13,9 кг варанай вяндліны з прамінулымі тэрмінамі прыдатнасці;
— больш за 20 кг марожанай рыбы, якая захоўвалася з абуральнымі парушэннямі тэмпературнага рэжыму. Рыба размяшчалася ў вітрыне пры тэмпературы +1 замест неабходных -18 і ніжэй.

На краму склалі адміністрацыйныя пратаколы. За продаж тавараў з прамінулымі тэрмінамі прыдатнасці ёй пагражае штраф да 4000 рублёў (100 базавых велічыняў), за парушэнні ўмоваў захоўвання тавару і адсутнасць маркіроўкі — да 20 000 рублёў (500 базавых).

У краме расійскай сеткі ў Магілёве канфіскавалі больш за 400 кг мяса і рыбы
Канфіскаваныя ў магілёўскай краме прадукты / прэс-служба КДК

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі