Стала вядома, як будуць выглядаць СМС-паведамленні з ваенкамата

"Вам належыць неадкладна з'явіцца па адрасе..."

"Вам належыць неадкладна з'явіцца па адрасе..." / sb.by

Стала вядома, як у Беларусі будуць выглядаць СМС-паведамленні з ваенкамата для апавяшчэння ваеннаабавязаных. Іх узоры ўжо распрацаваныя, даведаўся "Флагшток" з тэндару, абвешчанага вайсковым камісарыятам Гомельскай вобласці.

Гаворка ідзе пра "забеспячэнне апавяшчэння абанентаў сетак сотавай рухомай электрасувязі з дапамогай накіравання СМС-паведамлення". Арыенціровачныя тэрміны ажыццяўлення закупкі на 1000 рублёў — люты-сакавік 2024-га. Тэрмін пастаўкі — з 1 красавіка да 31 снежня 2024 года.

СМС ад ваенкамата павінны накіроўваць у трох выпадках: з мэтай удакладнення звестак вайсковага ўліку, для мерапрыемстваў мабілізацыйнай падрыхтоўкі (на ваенныя зборы) і пры прызыве грамадзян на ваенную службу па мабілізацыі (у выпадку вядзення ваенных дзеянняў). У апошнім выпадку тэкст СМС будзе наступны: "Вам належыць неадкладна з'явіцца па адрасе, указаным у мабілізацыйным загадзе (у вайсковы камісарыят)".

У канцы зімы Палата прадстаўнікоў прыняла ў 2-м чытанні праект закона "Аб змяненні законаў па пытаннях забеспячэння нацыянальнай бяспекі". Сярод новаўвядзенняў — СМС-паведамленні, якімі могуць выклікаць у ваенкамат і ў "органы дзяржаўнай бяспекі". Яны будуць лічыцца афіцыйным паведамленнем, таму "прававыя наступствы" для ваеннаабавязаных беларусаў ўзнікаюць з моманту яго дастаўкі.

Стала вядома, як будуць выглядаць СМС-паведамленні з ваенкамата
t.me/flagshtok/
Стала вядома, як будуць выглядаць СМС-паведамленні з ваенкамата

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі