"Славія" зраўняла лік у матчы з "Тарпеда-БелАЗ" на 94-й хвіліне

"Славія" зраўняла лік у матчы з "Тарпеда-БелАЗ" на 94-й хвіліне

У пятніцу, 9 жніўня, стартаваў 17-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" упусціла перамогу ў матчы з мазырскай "Славіяй" — 1:1. Дзмітрый Юсаў з пенальці адкрыў лік на 67-й хвіліне. Аднак госці на 94-й (у даданыя да асноўнага часу хвіліны) забілі гол у адказ, вызначыўся Аляксандр Ануфрыеў. Галоўны трэнер тарпедаўцаў Вадзім Скрыпчанка наракае на недахоп кваліфікаваных футбалістаў, якія маглі б даводзіць такія паядынкі да перамогі.

Іншыя матчы тура пройдуць 10-12 жніўня. У суботу сустрэнуцца "Гомель" і "Слуцк", "Дняпро" і брэсцкае "Дынама", у нядзелю — "Віцебск" і "Гарадзея", БАТЭ і "Энергетык-БДУ", мінскае "Дынама" і "Мінск", у панядзелак — "Шахцёр" і "Нёман".

У чэмпіянаце лідыруе брэсцкае "Дынама" — 39 ачкоў, у БАТЭ — 37 і матч у запасе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі