У чэмпіянаце Беларусі па футболе лідыруюць тры каманды

Гол Максіма Скавыша прынёс перамогу "Тарпеда-БелАЗ"

Гол Максіма Скавыша прынёс перамогу "Тарпеда-БелАЗ" / torpedo-belaz.by

У вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі па футболе па выніках двух тураў лідыруюць тры каманды. Гэта "Славія", "Нёман" і "Тарпеда-БелАЗ". У іх па 6 ачкоў.

"Тарпеда-БелАЗ" перамагло "Слуцк" — 1:0. "Нёман" выйграў у гасцях у "Гомеля" — 3:2, а "Славія" з такім жа лікам на чужым полі ў "Віцебска". "Мінск" і мінскае "Дынама" згулялі ўнічыю 0:0. Не было галоў таксама ў матчах "Дняпра" і "Арсенала", "Іслачы" і "Шахцёра", "Нафтана" і БАТЭ. Брэсцкае "Дынама" разграміла "Смаргонь" — 4:1.  

Матчы 3-га тура прызначаны на 5-7 красавіка. У нядзелю сустрэнуцца лідары — "Нёман" і "Тарпеда-БелАЗ".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі