Уотэрса “закэнсэлілі” з-за яго ліста Зяленскай. Ён адказаў радком з песні

Роджэр Уотэрс / agencja Wyborcza,pl
Роджэр Уотэрс / agencja Wyborcza,pl

Канцэрт сузаснавальніка групы Pink Floyd Роджэра Уотэрса ў Польшчы скасавалі з-за яго пазіцыі ў дачыненні магчымых сцэнарыяў вырашэння канфлікта ва Украіне, піша ВВС.

Рэзананс паўстаў пасля з'яўлення адкрытага письа Ўотэрса, адрасаванага першай лэдзі Украіны Алене Зяленскай. Гэты ліст быў рэакцыяй на інтэрв'ю Зяленскай для ВВС, у якім яна казала пра тое, што Украіна мае патрэбу ў падтрымцы краін Захаду.

“Падкіданне паліва ў выглядзе ўзбраенняў ніколі не дапамагала скараціць дні вайны ў мінулым, і гэта не спрацуе цяпер, асабліва таму, што ў гэтым выпадку вялікая частка паліва (а) кідаецца ў пажар з Вашынгтона, акругу Калумбія, які знаходзіцца на адносна бяспечнай адлегласці ад гарэлішча, і (бы) таму, што тыя, хто падкідае паліва, ужо заявілі пра сваю зацікаўленасць у тым, каб вайна працягвалася як мага даўжэй.

Такія людзі, як вы і я, насамрэч хочуць міру ва Украіне, і не хочуць, каб у выніку вам давялося ваяваць да апошняга ўкраінскага жыцця, а можа быць, нават, у горшым выпадку, да апошняга чалавечага жыцця”, — піша Ўотэрс.

Ён заклікаў Зяленскую запатрабаваць “выканання перадвыбарчых абяцанняў мужа” і “скончыць з грамадзянскай вайной на ўсходзе”.

У адказ Зяленская напісала ў Твітары, што гэта Расія ўварвалася ва Украіну і зараз бурыць яе гарады і забівае мірных жыхароў.

“Украінцы бароняць сваю краіну і будучыню сваіх дзяцей. Калі мы адмовімся ад змагання, заўтра нас не будзе. Калі РФ адмовіцца ад вайны, вайна скончыцца”, — напісала яна ў Twitter.

У адказ на ліст Уотера Лукаша Вантуха, лідар гарадской рады Кракава, заклікаў людзей байкатаваць канцэрты. Дэпутаты гарадской рады падрыхтавалі рэзалюцыю пра абвешчанне Ўотэрса персонай нон грата, якая павінна быць вынесена на галасаванне на паседжанні 28 верасня.

Ўотэрс адказаў Вантуху пастом у Facebook: “Гэй, Лукаш Вантуч, пакінь дзяцей у супакоі”. Гэта спасылка да класічнай песні Pink Floyd Another Brick in the Wall, у якой спяваецца сярод іншага пра тое, што “нам не патрэбен кантроль над думкамі”. Ўотэрс звінаваціў Вантуча ў “драконаўскай цэнзуры”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі