Pink Floyd паказалі рэтра-кліп з пейзажамі Казахстана і Узбекістана

Pink Floyd адзначылі выхад апошняга ў сваёй кар'еры альбома "The Endless River" прэзентацыяй відэароліка на песню "Louder Than Words" — адзінай кампазіцыі з тэкставым суправаджэннем на альбоме.

У кліпе выкарыстаныя кадры са студыі, ландшафтныя здымкі пейзажаў Казахстана і Узбекістана і архіўная хроніка, у прыватнасці, кадры з Рыкам Райтам, памяці якога і прысвечаная гэтая праца.

Альбом "The Endless River" быў прэзентаваны 10 лістапада. Пласцінка ўключыла ў сябе падборку песень, працу над якімі Дэвід Гілмар, Нік Мэйсан і Рык Райт пачалі яшчэ ў 90-х і скончылі толькі ў канцы мінулага года, але ўжо без Райта, якога не стала ў 2008-м. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі