Удзельнікі Pink Floyd выступілі разам упершыню за 5 гадоў

Роджар Уотэрс і Дэвід Гілмар упершыню за пяць гадоў далі сумесны канцэрт, паведамляе інтэрнэт-выданне Undercover.  Выступ адбыўся ў межах арганізаванай фондам HOPING (Hope and Optimism for Palestinians in the Next Generation) дабрачыннай акцыі 10 ліпеня недалёка ад Оксфарда. Уотэрс і Гілмар выканалі некалькі песень з каталогу Pink Floyd, у тым ліку "Wish You Were Here", "Comfortably Numb" і "Another Brick In The Wall Part 2".

Агульныя зборы ад канцэрту склалі 350 тысяч фунтаў стэрлінгаў.

Нагадаем, што Роджар Уотэрс, адзін з заснавальнікаў Pink Floyd, пакінуў калектыў у 1985 годзе. Пад кіраваннем Дэвіда Гілмара гурт працягваў запісваць альбомы і канцэртаваць да сярэдзіны 90-х, пасля чаго афіцыйна распаўся.

У ліпені 2005 года Гілмар і Уотэрс выступілі разам у межах дабрачыннага мерапрыемства Live 8. Тады да іх далучыліся яшчэ два ўдзельнікі Pink Floyd - клавішнік Рычард Райт (які сканаў у 2008 годзе) і ўдарнік Нік Мэйсан.

Аднак пазней Уотэрс заяўляў, што Гілмар не зацікаўлены ў далейшай сумеснай працы.

Фота: laundelles.wordpress.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі