Рэкардсмену Беларусі па скачках у вышыню скарацілі тэрмін дыскваліфікацыі

Рэкардсмену Беларусі па скачках у вышыню скарацілі тэрмін дыскваліфікацыі

Рэкардсмену Беларусі ў скачках у вышыню Дзмітрыю Набокаву скарацілі тэрмін дыскваліфікацыі, паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

Набокава дыскваліфікалі на два гады ў верасні 2020-га. У яго пробе выявілі фурасемід. Гэта не забароненае рэчыва, але яно дапамагае вывесці допінг з арганізму.

З 10 чэрвеня Набокаў мае права выступаць на міжнародных спаборніцтвах.

Дзмітрый Набокаў — чэмпіён Еўропы 2017 года сярод спартсменаў да 23 гадоў, рэкардсмен Беларусі (2,36).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі