Вы тут

Двухразовага чэмпіёна Беларусі па барацьбе дыскваліфікавалі на 8 гадоў

Барэц вольнага стылю трапіўся на спробе фальсіфікаваць допінг-пробу / pixabay.com

Дыскваліфікацыю на восем гадоў атрымаў беларускі барэц вольнага стылю Сурхо Рашытханаў

Прычынай такога рашэння Нацыянальнае антыдопінгавае агенцтва (НАДА) назвала спробу фальсіфікацыі допінг-пробы падчас працэдуры адбору пробаў і прымяненне допінгу.

Да таго ж у пробе 26-гадовага спартоўца выявілі дэгідрахлорметылтэстастэрон.

Тэрмін дыскваліфікацыі завершыцца 16 верасня 2029 года. Вынікі, якія Рашытханаў паказаў 10-12 верасня 2021 года, анулявалі.

Між іншага, Рашытханаў — двухразовы чэмпіён Беларусі і трохразовы срэбраны прызёр нацыянальнага першынства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.