Прадстаўлены дызайн медалёў хакейнага чэмпіянату свету

Прадстаўлены дызайн медалёў хакейнага чэмпіянату свету

Прадстаўлены дызайн медалёў хакейнага чэмпіянату свету, які 21 траўня стартуе ў Латвіі. Фота апублікавала Міжнародная федэрацыя хакея. На медалях, дыяметр якіх складае 10 см, а вага больш за 400 грамаў, можна пабачыць афіцыйны лагатып — хакеіста на фоне стылізаванай пляцоўкі. Арганізатары першынства замовілі выраб узнагародаў, якія за два тыдні распрацавалі разам з Латвійскім манетным дваром, манетнаму двару ў Нарвегіі. У Рызе ганарацца, што там вырабілі медаль Нобелеўскай прэміі міру.

Першапачаткова чэмпіянат свету мусіў прайсці ў Латвіі і Беларусі. Аднак нашу краіну пазбавілі гэтага права за парушэнне правоў чалавека, за пераслед спартсменаў, якія выказвалі сваю грамадзянскую пазіцыю. Таму турнір цалкам пройдзе ў Латвіі. У ім паўдзельнічае і зборная Беларусі. Яна цяпер знаходзіцца ў Рызе, дзе правядзе 13 і 15 траўня таварыскія матчы са зборнай Казахстана.

На ЧС беларусы стартуюць 21 траўня паядынкам са славакамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі