Незалежнасць: што хаваецца за “другім планам” саюзнай інтэграцыі — эфір

Роза Турарбекава

Роза Турарбекава

Можна было б наракаць на заходнія санкцыі, якія “штурхаюць Беларусь у абдымкі Расіі”, але можна верыць і лукашэнкаўскай прапагандзе, якая шчыра прызнае, што заўсёды самым “крэпкім было ў Лукашэнкі крэсла менавіта расійскае”. Маўляў, ніколі на двух крэслах ён асабліва і не імкнуўся сядзець. Гэтаму ёсць і гістарычнае пацверджанне: менавіта Лукашэнка быў ініцыятарам і непахісным прыхільнікам “Саюзнай дзяржавы”. Якая мусіла адкрыць яму дарогу ў Крэмль. І яна адкрыла. Праўда, не на пасаду кіраўніка, а для наведвання ў якасці васала. І сёння гэтая праграма “саюзнай інтэграцыі” ўяўляе сабой рэальную пагрозу для беларускага суверэнітэту.

Ці сапраўды ў так званай саюзнай інтэграцыі ёсць “другі план”, што ён сабой ўяўляе і якія сюрпрызы хавае? Чым адметны ўдзел Ціханоўскай у сустрэчы G7 і якія рэальныя вынікі ад гэтага ўдзелу магчымыя? Як гастарбайтары з Паўночнай Карэі запоўняць вакансіі на беларускім рынку працы? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі