Вы тут

Беларусь пазбавілі права на правядзенне чэмпіянату свету па хакеі

Спайкі — талісман ЧС-2021 па хакеі 

Беларусь пазбавілі права на правядзенне чэмпіянату свету па хакеі ў 2021 годзе. Такое рашэнне было прынятае ў панядзелак на пасяджэнні савета Міжнароднай федэрацыі хакея: "З-за пытанняў бяспекі, якія знаходзяцца па-за кантролем IIHF, савет IIHF сёння пацвердзіў, што рашэнне аб пераносе чэмпіянату свету па хакеі з Мінска непазбежнае".

Матчы будуць перанесены з Беларусі ў іншую краіну (куды менавіта, стане вядома пазней).

Прычынай пазбаўлення права на правядзенне ЧС стала сітуацыя ў нашай краіне пасля жніўня 2020-га: затрыманні дзясяткаў тысяч мірных пратэстоўцаў, ціск на спартсменаў на выказванне імі грамадзянскай пазіцыі, наяўнасць амаль двух соцень палітвязняў.

Беларусь павінна была правесці чэмпіянат свету сумесна з Латвіяй. Аднак Рыга адмовілася ад сумеснага правядзення з-за масавага парушэння правоў чалавека ў нашай краіне.

Нядаўна ў нашу краіну прыязджаў кіраўнік Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазэль, які не губляў надзеі правесці ЧС у Беларусі. Аднак яго абдымкі з Лукашэнкам выклікалі скандал, і спартыўны функцыянер вымушаны быў апраўдвацца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.