На новы фантан у Віцебску выдаткуюць амаль мільён долараў

Так выглядаў фантан у Віцебску

Так выглядаў фантан у Віцебску / энцыклапедычны даведнік "Віцебск"

У Віцебску плануюць пабудаваць новы фантан на плошчы Перамогі. Абсталяванне для яго закупляе гарадское ўпраўленне капітальнага будаўніцтва, пішуць "Народныя навіны Віцебска".

Гэта будзе плоскасны фантан са 118 струмянямі. З'явіцца ён на ўсходняй палове плошчы Перамогі прыкладна ў тым жа месцы, дзе і быў да знішчэння сквера ў 2009 годзе — уздоўж вуліцы Леніна.

Арыенціровачны кошт камплектуючых і граніту для фантана складае 3 000 000 рублёў (крыху менш за 1 мільён долараў). Грошы на новы фантан возьмуць з гарадскога бюджэту.

Закупка абсталявання адбываецца з адной крыніцы. Запланавана, што пастаўка абсталявання павінна адбыцца да канца красавіка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі