Дом, дзе жыў Барыс Маісееў у Магілёве, ўзялі пад дзяржаўную ахову

Дом у Магілёве, дзе жыў Барыс Маісееў

Дом у Магілёве, дзе жыў Барыс Маісееў / Wikimedia

Дом у Магілёве, дзе жыў поп-спявак і танцор Барыс Маісееў, трапіў пад дзяржаўную ахову, паведамляюць мясцовыя актывісты аховы помнікаў.

Гэта адбылося ў адпаведнасці з новым праектам зон аховы гістарычнага цэнтра Магілёва, які зацвердзіла Міністэрства культуры. Гэты праект набыў моцй 31 жніўня 2023 года, замяніўшы састарэлы варыянт 2005 года.

На доме, дзе жыў Маісееў, нядаўна ўсталявалі памятную шыльду, што вельмі абурала інфаказачку Вольгу Бондараву: яна ўгледзела ў гэтым ЛГБТ-прапаганду.

Чатырохпавярховы дом знаходзіцца па адрасе вуліца Чалюскінцаў, 54. Ён быў узведзены ў 1930-я гады ў стылі постканструктывізму, адзначае "Наша Ніва". Барыс Маісееў жыў тут першыя чатырнаццаць гадоў свайго жыцця — з 1954-га да 1968-га.

Згодна з заканадаўствам цяпер будынак нельга знішчаць, змяняць габарыты і фасады, а таксама забаронена праводзіць любую дзейнасць, якая прывядзе да страты ім адметных духоўных, мастацкіх і дакументальных вартасцей аб’ектаў. Да такіх вартасцей цалкам можна аднесці і шыльду Барысу Маісееву.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі