"Мінскводаканал": за злітую неякасную ваду мінчукі плаціць не будуць

"Мінскводаканал": за злітую неякасную ваду мінчукі плаціць не будуць

Дырэктар "Мінскводаканала" Алег Аўруцін заявіў БЕЛТА, што за злітую ў сераду і ў чацвер неякасную ваду мінчукі плаціць не будуць. Прадпрыемства абяцае, што па выніках месяца будзе зроблены поўны пераразлік.

З раніцы 24 чэрвеня з кранаў у кватэрах жыхароў Маскоўскага і Фрунзенскага раёнаў сталіцы цячэ неякасная вада з непрыемным пахам. Людзі кінуліся ў крамы набываць пітную ваду, на вуліцах з'явіліся аўтацыстэрны з вадой, а каля іх вялізныя чэргі. Пад вечар "Мінскводаканал" заявіў, што з ачышчальнай станцыі ў сетку патрапляе ўжо вада "без пабочных пахаў". Аднак "патрэбны нейкі час, каб яна выцесніла ваду з пахам". Пра тое, што яшчэ раніцай 25 чэрвеня мінчукам давядзецца зліваць ваду, у эфіры "Беларусь 1" гаварыў Антон Галаскок, начальнік вытворчасці "Мінскводаправод" прадпрыемства "Мінскводаканал". Ён таксама згадваў пра пераразлік для жыхароў двух раёнаў.

Аўруцін пацвердзіў: "Усё, што насельніцтва злівала сёння і будзе зліваць заўтра з раніцы, уключацца ў аплату не будзе".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі