Мам з дзецьмі да 7 гадоў, якія з'ехалі з Беларусі, аднясуць да "дармаедаў"

У "дармаедскую базу" дададуць шматдзетных мам і агароднікаў, якія надоўга выязджаюць з Беларусі, ілюстрацыйнае фота

У "дармаедскую базу" дададуць шматдзетных мам і агароднікаў, якія надоўга выязджаюць з Беларусі, ілюстрацыйнае фота / tochka.by

Беларускія ўлады падкарэктавалі правілы "аднясення працаздольных грамадзян да не занятых у эканоміцы". Адпаведная пастанова з'явілася на Нацыянальным прававым партале. Цяпер у "базу дармаедаў" будуць уключаць шматдзетных мам і мам з дзецьмі да 7 гадоў, калі яны больш за 30 дзён на працягу аднаго квартала знаходзіліся за межамі Беларусі. Выключэнне складзе выезд за мяжу на лячэнне або аздараўленне. Такія ж правілы будуць дзейнічаць і для мам (ці тат), якія выхоўваюць дзіця з інваліднасцю.

Правіла "можна адсутнічаць не больш за 30 дзён у квартал" будзе дзейнічаць і ў адносінах да агароднікаў. Цяпер грамадзяне, якія вырошчваюць агародніну на прысядзібным участку або разводзяць курэй або трусоў (але толькі па-за Мінскам і абласнымі гарадамі), могуць зарэгістравацца як агароднікі. У гэтым выпадку іх не ўключаюць у "дармаедскую базу". Аднак з гэтага часу гэтае правіла будзе працаваць толькі ў тым выпадку, калі заяўнік не выязджае з краіны на працяглы тэрмін.

Адмысловыя ўмовы вызвалення ад "дармаедства" увялі і для індывідуальных прадпрымальнікаў. Каб пазбегнуць траплення ў базу, трэба плаціць падаходны падатак. Калі ІП не вядзе дзейнасці і не плаціць падаткі, ён больш не будзе лічыцца занятым у эканоміцы.

Фізасобы, якія здаюць у арэнду нерухомасць (кватэры або машынамесцы) і плацяць фіксаваны падатак, таксама не лічацца "дармаедамі". У пастанове ўрада толькі падкрэсліваецца, што збор павінен быць унесены "у фіксаваных сумах з такога даходу". Патрабаванні "знаходзіцца ў краіне" да ўладальнікаў нерухомасці не прад'яўляюць.

Акрамя таго, з гэтага часу выезд беларусаў праз Расію таксама будуць фіксавацца ў "дармаедскай" базе. Інфармацыяй аб тых, хто выязджае, гатовы дзяліцца ў расійскім МУС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі