Магілёўскі падлетак выйграў наркотыкі ў віртуальнай латарэі

Магілёўскі падлетак выйграў наркотыкі ў віртуальнай латарэі

16-гадовы навучэнец магілёўскага ліцэя быў затрыманы праваахоўнікамі падчас аднаго з рэйдаў. Пры сабе ён меў дзве таблеткі моцнага псіхатропнага рэчыва.

Як піша "СБ. Беларусь сегодня", навучэнец выйграў наркотыкі ў камп'ютарнай латарэі. Адрас сайта ён пабачыў на адной з гарадскіх сцен. Там падлетку прапанавалі паўдзельнічаць у бясплатнай латарэі, а ў якасці прызу назвалі месца, дзе ляжала закладка з наркотыкамі. Міліцыянты лічаць, што такая "латарэя" — гэта новы спосаб ўцягвання моладзі ў спажыванне наркотыкаў.

Выйграныя псіхатропы хлопец захоўваў у сябе ў стале. А калі маці вырашыла зрабіць генеральную прыборку, пайшоў перахоўваць. Падчас гэтага ён і трапіўся праваахоўнікам. 

Юнак распавёў следчым ўсю схему атрымання наркотыкаў. Раней ён ніколі не трапляў у поле зроку міліцыі. 

За захоўванне наркотыкаў суд прызначыў падлетку 2 гады абмежавання волі. Па амністыі гэты тэрмін скарацілі на тыя ж 2 гады. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі