Мінчук забыў у кавярні гаманец (у ім былі мефедрон і гашыш)

Кавярня

Кавярня / pixabay

Мінчука затрымалі за забыты ў кавярні гаманец. Палітычныя рэпрэсіі тут ні пры чым. У гаманцу знайшлі 6 грамаў мефедрону і гашыш, піша Гомельскае выданне "Моцныя навіны".

Партаманэ перадаў міліцыі ахоўнік гандлёвага цэнтру. Калі міліцыянты шукалі штосьці, што дапаможа знайсці ўладальніка, яны наткнуліся на наркотыкі.

Мужчына вярнуўся па гаманец, але чакала яго не знаходка, а дагляд. Аказалася, што мінчук купіў мефедрон у наркашопе для сябе, і забраў яго ў лясным схроне.

Цяпер яму пагражае да 5 гадоў зняволення. Раней ён не быў судзімы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі