"Локі", "Фарга", "Карона" і не толькі: найлепшыя серыялы гэтай восені

Лучшие сериалы осени 2023

Спіс самых цікавых серыялаў, якія выйдуць гэтай восенню / Еўрарадыё

Восень — заўсёды гарачая пара для прэм'ер: выходзяць новыя фільмы, серыялы, гульні. Але як не згубіцца ў плыні навінак? Еўрарадыё прапануе пачаць са спісу самых цікавых серыялаў, якія выйдуць у найбліжэйшыя тры месяцы.

"Ранішняе шоў" (The morning show) — 3 сезон, 13 верасня

Працяг хіта ад Apple TV пра вядоўцаў ранішняга шоў на адным з амерыканскіх тэлеканалаў. Галоўную ролю тут граюць Джэніфер Эністан і Рыз Уізэрспун, а стваральнікі змаглі зрабіць з "Ранішняга шоў" не звычайную мыльную драму пра сумных журналістак, а драму з выдатным сюжэтам і мноствам нечаканых паваротаў.

"Палавое выхаванне" (Sex education) — 4 сезон, 21 верасня

Заключны сезон аднаго з галоўных хітоў Netflix, дзе часам трагікамічна, часам у фармаце сатыры распавядаюць пра групу падлеткаў і іх знаёмства з пачуццёвасцю, сэксуальнасцю і стасункамі. На гэты раз героі не вучацца ў адной школе, і іх гісторыя падыходзіць да канца.

"Локі" (Loki) — 2 сезон, 6 кастрычніка

Серыял пра бога Локі стаў поспехам для Marvel і Disney, таму што тут яны змаглі прапанаваць гледачам сюжэт, адрозны ад звыклых супергеройскіх фільмаў з тым жа персанажам. Другі сезон фанаты чакалі два гады — прычым, у іх лік трапілі і тыя, хто звычайна не любіць прадукцыю "Марвэл". Добрая нагода даць шанец гэтаму праекту —  і праверыць, ці не будзе другі сезон горшым за першы.

"Усё нябачнае нам святло" (All the Light We can not See) — 2 лістапада

Праект ад Netflix, экранізацыя аднайменнай п'есы, уганараванай у свой час Пулітцэраўскай прэміяй. Дзеянне разгортваецца падчас Другой сусветнай вайны, а адаптаваў першакрыніцу для серыяла адзін з аўтараў знакамітых "Вострых брылёў". У галоўных ролях Луі Хофман, Марк Руфала і Х'ю Лоры.

"Непераможны" (Invincible) — 2 сезон, 3 лістапада

Яшчэ адна гісторыя пра супергерояў, але сапраўды адрозная ад таго, што нам звычайна прапануюць Marvel і DC. У гэтым анімацыйным серыяле галоўны герой-падлетак, сын самага магутнага супергероя на планеце. Але выяўляецца, што з бацькам усё не так проста — і, акрамя барацьбы са злом, у хлопца з'яўляецца шмат маральных дылем. За сюжэт і рэалізацыю серыял атрымаў шмат добрых водгукаў ад крытыкаў.

"Фарга" (Fargo) — 5 сезон, 21 лістапада

Натхнёны аднайменным фільмам братоў Коэн, серыял "Фарга" — гэта серыял-анталогія ў жанры чорнай трагікамедыі. Дзеянне новага сезону будзе адбывацца ў "глыбіннай Амерыцы" ў 2019 годзе, а гісторыю пабудуюць вакол выкрадання людзей і нешчаслівага шлюбу. Як гэта рэалізуюць стваральнікі —  даведаемся ў лістападзе.

Трейлер 5 сезона "Фарго" пока не опубликован
"Фарга" / FX

"Карона" (Crown) — 6 сезон, дата ўдакладняецца

Новы сезон вялікай драмы Netflix пра брытанскую каралеву Лізавету II павінен выйсці ўжо гэтай восенню. Кажуць, гэта будзе апошні сезон "Кароны" — і дзеянне будзе разгортвацца ад смерці прынцэсы Дыяны да смерці самой каралевы ў 2022 годзе. Праўда, улічваючы грандыёзнасць праекту і вытворчыя складанасці, яго могуць і перанесці з восені на зіму.

Кейт Миддлтон и Принц Уильям в 6 сезоне "Короны"
"Карона", 6 сезон / Netflix

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі