Вы тут

KRIWI ў Дзень Волі выпусціла кранальную песню, прысвечаную палітвязням

Кліп, прысвечаны палітвязням, выйшаў у Дзень Волі / Скрыншот відэа

Да Дня Волі гурт KRIWI прэзентуе новую песню, прысвечаную палітвязням Беларусі, — "Лісты". Гэта гісторыя пра тое, як важна не забываць тых, хто апынуўся ў зняволенні за свае погляды, і падтрымліваць іх лістамі.  

Песня напісаная ўдзельніцай KRIWI Настай Хмель і створаная ў калабарацыі з беларускімі спявачкамі Валерыяй Дэле і Ганнай Хітрык. Над відэашэрагам працавала мастачка Аляксандра Канафальская.

Паводле звестак на 25 сакавіка, палітвязнямі ў Беларусі прызнаны 1101 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.