Еўрабачанне-2021: як і дзе глядзець другі паўфінал конкурсу

Прадстаўнікі Ісландыі​ Daði og Gagnamagnið / EBU
Прадстаўнікі Ісландыі​ Daði og Gagnamagnið / EBU

20 траўня ў Ратэрдаме пройдзе другі паўфінал конкурсу песні "Еўрабачанне-2021". З-за адхілення гурта "Галасы ЗМеста" Беларусь сёлета не транслюе конкурс, але яго можна паглядзець анлайн.

Прамую трансляцыю другога паўфіналу "Еўрабачання-2021" будуць паказваць на YouTube-канале конкурсу. Пачнецца яна ў 22:00 па мінскім часе.

Прамая трансляцыя другога паўфіналу "Еўрабачання-2021"

Сталі вядомыя вынікі другога паўфіналу "Еўрабачання-2021"

Удзельнічаць у другім паўфінале "Еўрабачання" будуць прадстаўнікі наступных краін:

  • Малдова

  • Сан-Марына
  • Эстонія
  • Латвія
  • Ісландыя
  • Чэхія
  • Грэцыя 
  • Аўстрыя
  • Польшча
  • Грузія
  • Сербія
  • Албанія
  • Балгарыя
  • Фінляндыя
  • Швейцарыя
  • Данія

Цікава, што прадстаўнікі Ісландыі Daði og Gagnamagnið, якіх букмекеры называюць аднымі з фаварытаў "Еўрабачання-2021", на арэне перад гледачамі не выступяць: у аднаго з удзельнікаў гурта выяўлены каранавірус. Хутчэй за ўсё, будзе транслявацца запіс генеральнай рэпетыцыі іх выступу. Як гэта будзе — ўбачым у прамым эфіры пасля 22:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі