Вы тут

Сталі вядомыя вынікі другога паўфіналу "Еўрабачання-2021"

Прадстаўніца Балгарыі​ VICTORIA / EBU

Вызначана дзясятка пераможцаў другога паўфіналу "Еўрабачання-2021". Па выніках галасавання тэлегледачоў і членаў прафесійнага журы ў фінал конкурсу выходзяць прадстаўнікі наступных краін:

  • Албанія (Anxhela Peristeri - Karma)
  • Сербія (Hurricane - Loco Loco)
  • Балгарыя (Victoria - Growing Up Is Getting Old)
  • Малдова Малдова (Natalia Gordienko - SUGAR)
  • Партугалія (The Black Mamba - Love Is On My Side)
  • Ісландыя (Daði & Gagnamagnið - 10 Years)
  • Сан-Марына (Senhit - Adrenalina)
  • Швейцарыя (Gjon's Tears - Tout l'univers)
  • Грэцыя (Stefania - Last Dance)
  • Фінляндыя (Blind Channel - Dark Side)

Фінал "Еўрабачання-2021" пройдзе ў Ратэрдаме ў суботу 22 траўня. Вызначаць пераможцу конкурсу тэлегледачы і сябры журы.

Букмекеры называюць фаварытамі "Еўрабачання" прадстаўнікоў Італіі, Францыі і Мальты.

Поўны запіс другога паўфіналу "Еўрабачання-2021" вы можаце паглядзець па спасылцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.