Вы тут

"Энергетык-БДУ" зноў стаў аднаасобным лідарам чэмпіянату Беларусі

На трэніроўцы "Энергетыка-БДУ" / vk.com/energetikbgu

"Энергетык-БДУ" па выніках 12-га тура зноў стаў аднаасобным лідарам чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Матч з "Дняпром" скончыўся ўнічыю 1:1. Мінская каманда набрала 26 ачкоў.

БАТЭ толькі на трэцім месцы — 24 ачкі (нічыя 0:0 у гасцях з "Нёманам"). Другі радок у турнірнай табліцы займае мінскае "Дынама" — 25 ачкоў (перамога ў гасцях над брэсцкім "Дынама" — 3:1). У барысаўчан матч у запасе (29 чэрвеня згуляюць перанесены паядынак 9-га тура са "Слуцкам").

У 13-м туры 3 ліпеня сустрэнуцца БАТЭ і "Энергетык-БДУ".

"Энергетык-БДУ" ўпершыню стаў лідарам чэмпіянату Беларусі па футболе ў сярэдзіне чэрвеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.