"Энергетык-БДУ" стаў лідарам чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. 17 чэрвеня ў стартавым матчы 11-га тура ў Бабруйску сталічная каманда абыграла "Белшыну" — 1:0. Адзіны гол ужо ў даданыя да асноўнага часу хвіліны забіў Бабір Абдзіхолікаў.
У "Энергетыка-БДУ" стала 25 ачкоў. БАТЭ адстае на два ачкі, але мае два матчы ў запасе. У суботу барысаўчане прымаюць "Іслач".