Banned in Belarus, Krambambula rocks in Vilnius: in pictures

Канцэрт “Крамбамбулі” ў Вільні (фотарэпартаж)

7 лістапада “Крамбамбуля” прэзентавала ў Вільні свой новы альбом “Чырвоны штраль”. Такую назву альбом атрымаў у гонар кавярні, у якой сто гадоў таму сустракаліся дзеячы беларускага адраджэння.

У другой палове канцэрта прагучалі хіты з папярэдніх альбомаў: “Госці”, “Турысты”, “Абсэнт”, “Карчомка”, "Старыя хіпаны", "Хочаш піва", "Люблю", "Мама дарагая" і іншыя.

Канцэрт адбыўся ў мясцовай канцэртнай зале Compensa. На ім прысутнічала каля трох тысяч чалавек. 

Tags