Вы тут

Чатыром актывістам ЗБС выставілі абвінавачанне ў "масавых беспарадках"

Ксенія Сырамалот / twitter.com/zbsunion

Чатыром актывістам незарэгістраванага Задзіночання беларускіх студэнтаў выстаўленае абвінавачанне па "масавых беспарадках" (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Як паведамляе ТГ-канал studenty2020, гаворка ідзе пра чацвертакурсніцу ФФСН БДУ Ксенію Сырамалот, студэнта біяфака БДУ Ягора Канецкага, студэнта мехмата БДУ Іллю Трахтэнберга і чацвертакурсніка МДЛУ Глеба Фіцнера. Усім ім абраная аднолькавая мера стрымання — два месяцы пад вартай. Усе затрыманыя знаходзяцца ў СІЗА КДБ.

Раней такое самае абвінавачанне было выстаўленае Алане Гебрэмарыям — актывістцы ЗБС і прадстаўніцы Святланы Ціханоўскай па справах моладзі і студэнтаў. Яна таксама будзе пад вартай два месяцы. 

Правабаронцы прызналі палітвязнямі затрыманых актывістаў Задзіночання беларускіх студэнтаў — Ксенію Сырамалот, Алану Гебрэмарыям, Ягора Канецкага, Яну Арабейка і Касю Будзько

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.