Вы тут

Алана Гебрэмарыям — падазраваная па справе аб "масавых беспарадках"

Алана Гебрэмарыям з калегамі па "Моладзевым блоку" / З архіву Еўрарадыё

Алана Гебрэмарыям, сяброўка асноўнага складу Каардынацыйнай рады, актывістка "Моладзевага блока" — падазраваная па крымінальнай справе аб "масавых беспарадках" (ч. 1 арт. 342 КК). Пра гэта паведамляе прэс-служба рады. Апазіцыйны палітык знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Алану Гебрэмарыям затрымалі 12 лістапада, калі ў яе дома прайшоў ператрус. Мера стрымання ёй павінна быць выбрана да сярэдзіны бліжэйшай нядзелі, 15 лістапада.

Гебрэмарыям з пачатку кастрычніка 2020-га з'яўляецца прадстаўніцай Святланы Ціханоўскай па справах моладзі і студэнтаў. Па звестках праваабаронцаў, у СІЗА КДБ апынулася група актывістаў Задзіночання беларускіх студэнтаў. Верагодна і яны праходзяць падазраванымі па згаданай крымінальнай справе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.