БДУІР скарачае набор на папулярныя ІТ-спецыяльнасці

Акцыя пратэсту ля БДУІР восенню 2020 года / TUT.BY​
Акцыя пратэсту ля БДУІР восенню 2020 года / TUT.BY​

Беларускі дзяржаўны інстытут інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР) у гэтым годзе плануе набраць менш першакурснікаў. План набору скарочаны і на бюджэтную, і на платную форму навучання, паведамляе dev.by.

Сёлета на першы курс БДУІР набяруць 2878 чалавек — гэта амаль на 400 чалавек менш, чым летась (-12%).

Больш за ўсіх ад скарачэння набору пацярпеў факультэт камп'ютэрных сістэм і сетак (ФКСіС). Менавіта тут рыхтуюць будучых распрацоўшчыкаў. Мяркуецца, што сёлета факультэт прыме толькі 480 першакурснікаў. План набору на ФКСіС у параўнанні з мінулым годам скараціўся амаль на чвэрць.

Такое рашэнне ў БДУІР патлумачылі тым, што пры фарміраванні плана прыёму ўлічвалі "конкурс на спецыяльнасці і формы атрымання адукацыі, які склаўся на працягу апошніх гадоў".

"Студэнтаў-першакурснікаў на "Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій" аб'ектыўна набралі занадта шмат. Пра тое, што два патокі — гэта перабор, гаварылі яшчэ летась, як толькі ў іх пачаліся заняткі", — крыху больш зразумела патлумачыў адзін з выкладчыкаў.

Між тым партал нагадвае, што ФКСіС называюць адным з самых пратэсных факультэтаў універсітэта. Па-ранейшаму ў СІЗА знаходзіцца выкладчыца БДУІР, асістэнтка кафедры ПЗІТ Вольга Філатчанкава, яе абвінавачваюць у каардынацыі пратэстаў. Мінулай восенню дэкан ФКСіС Марына Лукашэвіч звольнілася, але не стала адлічаць студэнтаў свайго факультэта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі