Вы тут

Дэкан факультэта БДУІР звальняецца — яна адмовілася адлічваць студэнтаў

Дэкан факультэта камп'ютарных сістэм і сетак БДУІР Марына Лукашэвіч звальняецца

Дэкан факультэта камп'ютарных сістэм і сетак БДУІР Марына Лукашэвіч звальняецца. Яна адмовілася адлічаць студэнтаў свайго факультэта і напісала заяву на звальненне з 1 лістапада, паведамілі Еўрарадыё ва ўніверсітэце.

Яе абавязкі будзе часова выконваць намдэкана Уладзімір Гаравы

Гэта не першыя звальненні з кіраўніцтва гэтага факультэта. Два тыдні таму намеснік дэкана факультэта камп'ютарных сістэм і сетак Яўген Сасін сышоў з універсітэта.

Выданне dev.by паведамляе, што з-за сваёй пазіцыі звольніўся і кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Валер Прыткоў. Кіраўніцтва БДУІР паведаміла яму, што не працягне яму кантракт. 

Учора некалькім супрацоўнікам БДУІР,  якія далучыліся з панядзелка да страйку і прынялі ўдзел у запісе відэазвароту да студэнтам, знайшлі замену і адхілілі іх ад заняткаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.