Апублікаваны расклад матчаў хакейнай зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету-2022

Апублікаваны расклад матчаў хакейнай зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету-2022

Міжнародная федэрацыя хакея апублікавала расклад матчаў зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету 2022 года. Ён пройдзе ў Фінляндыі.

Зборная Беларусі трапіла ў групу В. 14 траўня яна згуляе са шведамі, 15-га — з ЗША, 17-га — з Чэхіяй, 18-га — з Нарвегіяй, 20-га — з Латвіяй, 21-га — з Фінляндыяй, 23 траўня — са зборнай Вялікабрытаніі.

Мінулы чэмпіянат свету, які прайшоў у Латвіі, быў правальным для беларускай зборнай. У яе змяніўся галоўны трэнер, да наступнага сусветнага першынства зборную рыхтуе Крэйг Вудкрафт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі