На чэмпіянаце свету па хакеі ў Латвіі сцягі РБ і РФ будуць забароненыя

У Рызе будзе шмат украінскіх сцягоў / LETA
У Рызе будзе шмат украінскіх сцягоў / LETA

На чэмпіянаце свету па хакеі ў Латвіі сцягі РБ і РФ будуць забароненыя. Іх не дазволяць вывешваць у месцы правядзення турніру, паведамляе delfi.lv са спасылкай на арганізатараў.

Як вядома, хакейныя зборныя Беларусі і Расіі з-за расійскай агрэсіі супраць Украіны адхілены ад міжнародных спаборніцтваў да 2024 года. Сёлетняе сусветнае першынство спачатку планавалі правесці ў РФ. Аднак пасля пачатку вайны яго перанеслі ў Латвію і Фінляндыю. Яшчэ адно наступства санкцый — беларус Андрэй Скабелка не змог атрымаць візу для ўезду ў Латвію, з-за чаго ён пазбавіўся пасады галоўнага трэнера зборнай Казахстана.

У той жа час украінскі сцяг арганізатары турніру дазволілі прыносіць на матчы і вывешваць. ЧС стартуе ў Рызе і Тамперы 12 траўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі