З'явіўся сайт са звесткамі пра месцы святкавання Дня Волі па ўсім свеце

Мапа мерапрыемстваў да Дня Волі

Мапа мерапрыемстваў да Дня Волі / bnr106.info

Каманда @bnr100by запусціла сайт bnr106.info, дзе ўжо сабрана больш за 60 акцыяў, канцэртаў і сустрэчаў, прымеркаваных да 106-й гадавіны абвяшчэння БНР. 

Мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня Волі, пройдуць больш чым у 20 гарадах свету. Сярод іх Вільня, Варшава, Кракаў, Тбілісі ды шмат іншых. 

Таксама на сайце можна пабачыць інфармацыю пра актуальныя зборы на БНР106 і розныя цікавыя артыкулы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі