Звальняюць дацэнта мехмата БДУ: даў "не тую" характарыстыку затрыманай студэнтцы

Беларускі дзяржаўны універсітэт / з архіва БЕЛТА​
Беларускі дзяржаўны універсітэт / з архіва БЕЛТА​

З БДУ вымушаны сысці яшчэ адзін выкладчык — дацэнт кафедры дыферэнцыяльных ураўненняў і сістэмнага аналізу механіка-матэматычнага факультэта Дзмітрый Чаргінец. З ім не працягваюць кантракт, паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook жонка выкладчыка Юлія.

"Кандыдат фізіка-матэматычных навук, з 15-ці гадовым стажам у БДУ. А звальняюць за тое, што напісаў характарыстыку на сваю студэнтку, якая цяпер у КДБ", — распавяла Юлія.

Юлія таксама выказала асцярожны непакой з нагоды будучыні беларускіх ВНУ: "Ва ўсіх універсітэтах, як мне распавядаюць, ідуць звальненні. І як жывуць з такім велізарным грузам тыя, хто разумеюць, што ідуць на падман, звальняючы будучыню, росквіт сваёй краіны?"

Вельмі у нас па-мастацку выходзіць. З мужам не працягнуць кантракт, стане вольным акурат на мой Дзень Нараджэння. Як...

Опубликовано Julia Charhinets Среда, 24 февраля 2021 г.

Звальненні выкладчыкаў пачаліся яшчэ восенню. З Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта звольнілі дацэнта кафедры італьянскай мовы Наталлю Дуліну і выкладчыка кафедры тэорыі і практыкі англійскай мовы Анну Аблову. Выкладчыкаў звальнялі з Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. У знак пратэсту з БДУІР сышла дэкан факультэта камп'ютэрных сістэм і сетак Марына Лукашэвіч — яна адмовілася адлічваць студэнтаў свайго факультэта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі