Жыхарка Нясвіжа пагражала адрэзаць руку васьмігадоваму сыну

Жыхарка Нясвіжа пагражала сыну нажом, ілюстрацыйнае фота

Жыхарка Нясвіжа пагражала сыну нажом, ілюстрацыйнае фота / Генпракуратура

Пракурор Нясвіжскага раёна пачаў крымінальную справу на 42-гадовую мясцовую жыхарку за пагрозу прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў.

Інцыдэнт адбыўся 31 студзеня 2024 года. Нецвярозая жанчына ў сябе дома пагражалі адрэзаць руку свайму васьмігадоваму сыну. Каб даказаць рэальнасць пагрозы, яна нанесла хлопчыку ўдар нажом па правай руцэ. Рану ацанілі як лёгкае цялеснае пашкоджанне, якое пацягнула кароткачасовы разлад здароўя.

Хлопчык успрыняў пагрозу маці як рэальную і баяўся яе ажыццяўлення.

Таксама пракуратура праверыла выкананне заканадаўства аб выхаванні дзяцей і абароне іх правоў у нядбайных сем'ях і выявіла шэраг парушэнняў заканадаўства. Напрыклад, выявілася, што хлопчык доўгі час знаходзіўся ў сацыяльна небяспечным становішчы. Паведамляецца, што маці вяла амаральны лад жыцця, штодня ў прысутнасці дзіцяці выпівала разам з сужыцелем, без паважных прычын не выходзіла на працу. Хлопчык пры гэтым вымушана прапускаў заняткі ў школе.

17-гадовая дачка жанчыны, якая вучыцца ў навучальнай установе ў Баранавічах, паведаміла, што маці на працягу года, акрамя прадуктаў харчавання, ні разу не давала ёй грошы. Штотыдзень грошы ёй дасылаў бацька, раней пазбаўлены бацькоўскіх правоў.

Аднак дзяцей прызналі ў сацыяльна небяспечным становішчы толькі ў лютым 2024 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі