У Мінску знікла дзяўчынка-падлетак. Дапамажыце знайсці

Лізавета Мурашка

Лізавета Мурашка

У Мінску шукаюць 14-гадовую Елізавету Мурашка. Дзяўчынка выйшла з дому 19 красавіка, на сувязь пакуль не выйшла.

Прыкметы: рост 164 см, шчыльнага целаскладу, вочы блакітныя, валасы светла-русыя, стрыжка карэ.

Калі Ліза выйшла з дому, яна была апранута ў чорныя скураныя штаны, чорныя красоўкі на белай падэшве і светлую байку.

Гэта не першы раз, калі дзяўчынка сыходзіць з дому.

Тых, хто бачыў Лізу, просяць патэлефанаваць па нумарах: 8 017 505 26 02, 8 029 507 86 65 або 102.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі